Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з днём нараджэння
Ваагн Хачатуран. Фота з архіва
22 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«У Рэспубліцы Беларусь Вас ведаюць як аўтарытэтнага дзяржаўнага дзеяча, прафесіянала і мэтанакіраванага чалавека, які адданы справе стварэння і ўмее дабівацца дастойнага выніку, — гаворыцца ў віншаванні. — З’яўляючыся сапраўдным патрыётам сваёй краіны, Вы ўносіце вялікі асабісты ўклад у абарону нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Арменія, умацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне».
Далейшае нарошчванне двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядае задачам забеспячэння ўстойлівага развіцця Беларусі і Арменіі, умацавання даверу і бяспекі ў еўразійскім доме, упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у шматграннай і адказнай рабоце.