Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Уваскрэсеннем Хрыстовым


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва

16 красавіка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Уваскрэсеннем Хрыстовым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вялікдзень — гэта свята, якое аб’ядноўвае людзей, напаўняе іх сэрцы асаблівай энергіяй, жыццялюбствам і спагадай да бліжняга, нясе святло дабра і надзеі, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. — Праваслаўе, знаходзячыся на пярэднім краі абароны традыцыйных маральных каштоўнасцей, дае ўсім вернікам духоўны компас і сэнс жыцця».

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў: «Няхай Ваша малітоўнае слова служыць вялікай патрыятычнай сілай, умацоўвае адзінства нашых братэрскіх народаў. Жадаю Вам, Ваша Святасць, здароўя, міру і згоды. Хрыстос уваскрэсе!»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»