Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Надзею Ермакову з юбілеем


Надзея Ермакова. Фота з архіва

19 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Надзею Ермакову з юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Усё Ваша жыццё — прыклад добрасумленнай і самаадданай працы на карысць Радзімы, — гаворыцца ў віншаванні. — Выбраўшы банкаўскую справу ў якасці прафесіі, Вы многія гады прысвяцілі фінансавай сферы, прайшлі шлях ад крэдытнага інспектара да кіраўніка цэнтральнага банка краіны».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікі ўклад, які ўнесла Надзея Ермакова ў развіццё не толькі банкаўскай сістэмы, але і ўсёй эканомікі ў час работы на чале буйнейшага ў краіне Беларусбанка і на пасадзе старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Высокай ацэнкі, паводле слоў Прэзідэнта, заслугоўвае і яе дзейнасць у якасці члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу чатырох скліканняў. «Пры гэтым Вы змаглі застацца выключна сціплым, добрым і спагадлівым чалавекам, да якога і сёння можна звярнуцца за прафесійнай парадай і дапамогай, — падкрэсліў беларускі лідар. — Упэўнены, багаты жыццёвы вопыт, арганізатарскі талент, актыўная грамадзянская пазіцыя дадуць Вам магчымасць яшчэ доўгія гады прыносіць карысць нашай роднай Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Ермаковай моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»