Лукашэнка павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канэля Бермудэса з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Кубы
Марыа Дыяс-Канэль Бермудэс. Фота з архіва
20 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канэля Бермудэса з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Куба. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вынікі галасавання сведчаць аб Вашым высокім палітычным аўтарытэце і шырокай падтрымцы курсу на захаванне і прымнажэнне дасягненняў Рэвалюцыі, які праводзіцца ў гістарычны як для Кубы, так і для ўсяго свету перыяд», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Перакананы, што Вы з гонарам апраўдаеце аказаны давер брацкага кубінскага народа і паспяхова справіцеся з выклікамі, якія стаяць перад дзяржавай у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Спадзяюся на працяг канструктыўнага дыялогу Мінска і Гаваны і цеснай сумеснай працы па развіцці адносін усёабдымнага беларуска-кубінскага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні.
Карыстаючыся магчымасцю, Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канэля Бермудэса з днём нараджэння і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў дзеля мірнай, квітнеючай будучыні Кубы.