Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 740-га зенітнага ракетнага палка з 80-годдзем з дня ўтварэння
Фота з архіва
1 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 740-га Мінскага ордэнаў Суворава і Кутузава ІІІ ступені зенітнага ракетнага палка з 80-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сфарміраваная ў суровыя ваенныя гады воінская часць прайшла гераічны баявы шлях ад Варонежа да Берліна, упісаўшы сваю слаўную старонку ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны, праявіўшы асаблівыя доблесць і мужнасць пры вызваленні Барысава і сталіцы Беларусі, за што полк быў удастоены ганаровай назвы «Мінскі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Як у пасляваенныя гады, так і сёння ваеннаслужачыя 740-га зенітнага ракетнага палка прымнажаюць слаўныя традыцыі ветэранаў, нязменна дэманструючы высокае майстэрства ў час баявых стрэльбаў, вучэнняў і ў ходзе выканання адказных задач па ахове паветраных рубяжоў нашай краіны».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што воіны-зенітчыкі і ў далейшым, надзейна забяспечваючы бяспеку нашай Айчыны і абараняючы мірную працу беларусаў, будуць рабіць усё, каб над краінай заўсёды было чыстае неба.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць краіны і народа.