Лукашэнка патрабуе зніжаць залежнасць паказчыкаў рэгіёнаў ад работы прамысловых гігантаў
Мазырскі НПЗ. Фота з архіва
28 красавіка, Ветка . Неабходна зніжаць залежнасць паказчыкаў рэгіёнаў ад работы прамысловых гігантаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці,
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на нарадах па эканоміцы пастаянна ставіцца задача зніжаць залежнасць паказчыкаў рэгіёнаў ад работы прамысловых гігантаў рэспубліканскага значэння, такіх як Мазырскі НПЗ, Жлобінскі БМЗ, Светлагорскі ЦКК і Добрушская папяровая фабрыка.
У час нарады
«А як выконваецца маё даручэнне «адзін раён — адзін новы праект», дзе павінна быць бачная ініцыятыва мясцовай вертыкалі? Ці не падмяняеце паняцці? Гэта сапраўды прынцыпова новыя вытворчасці са створанымі рабочымі месцамі ці ж простае вылучэнне аднаго з прывычных напрамкаў работы старых прадпрыемстваў? — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. — Тут падмены быць не павінна. І хлусні таксама. Не атрымаецца».
«Вось, па справаздачах — малочна-даільныя блокі, вытворчасць пелет. Справа патрэбная. Але ж размова ідзе перш за ўсё аб інавацыйных высокатэхналагічных вытворчасцях. Пажадана на мясцовай сыравіне. Так, і малочнатаварныя комплексы патрэбны, і вытворчасць пелет. Толькі прадаваць іх трэба, не збіраць на складах. І не плакаць, не ныць, што вам санкцыі перашкаджаюць. Мяне ніхто не пераканае: развіццё раёна, гаспадаркі або прадпрыемства залежыць ад кемлівасці перш за ўсё кіраўніка і прымаемых на месцах рашэнняў. Тады адразу відаць, дзе талковыя кіраўнікі. Там праблем няма, і ўсё працуе як гадзіннік», — заявіў беларускі лідар.