Прэзідэнт

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ПВТ


Фота з архіва

12 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 102 «Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады аб развіцці ІТ-галіны ў краіне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі і фактычна адкрывае новую старонку ў гісторыі ІТ-галіны Беларусі.

Указам прадугледжана з’яўленне ў структуры Парка высокіх тэхналогій кіруючай кампаніі, якая зоймецца інтэнсіўным стратэгічным развіццём ПВТ. Кіруючая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парка садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку — прававыя, падатковыя, фінансавыя — захоўваюцца на ранейшым узроўні без якіх-небудзь змяненняў.

У поўным аб’ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы Наглядальнага савета ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якога будзе сфарміраваны сакратарыят.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»