Прэзідэнт

Лукашэнка: для захавання кантактаў трэба аднавіць рэгулярныя авіязносіны паміж Беларуссю і Ізраілем


Фота з архіва

26 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага з 75-годдзем незалежнасці гэтай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«З моманту абвяшчэння Дэкларацыі Незалежнасці ў 1948 годзе ваша цудоўная краіна прайшла выдатны шлях свайго развіцця і стала квітнеючым садам Блізкага Усходу, гандлёва-эканамічным цэнтрам і сусветным навукова-тэхналагічным хабам, — гаворыцца ў віншаванні. — Мне асабліва прыемна адзначыць, што ля вытокаў ізраільскай дзяржаўнасці стаялі вядомыя выхадцы з беларускай зямлі — Хаім Вейцман, Менахем Бегін, Залман Шазар, Іцхак Шамір, Шымон Перэс. З’яўляючыся адным з членаў — заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Беларусь падтрымала рэзалюцыю Генасамблеі, якая зрабіла магчымым стварэнне незалежнай яўрэйскай дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і сёння высока цэняць добры і адкрыты характар супрацоўніцтва з Ізраілем, заснаванага на шматвяковай гісторыі добрасуседства і ўзаемавыручкі народаў дзвюх краін. «Мы зацікаўлены ў пашырэнні сумеснай дзейнасці ў сферах гандлю, інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, высокіх тэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі, навукі і турызму, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Упэўнены, што далейшае ўмацаванне двухбаковых сувязей адпавядае агульным інтарэсам нашых краін, таму сёння неабходна аднавіць рэгулярныя авіязносіны паміж Беларуссю і Ізраілем, якія з’яўляюцца важным фактарам павышэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, захавання міжасобасных кантактаў і культурных абменаў».

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Ізраіля моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзяржаўнай рабоце, а грамадзянам гэтай краіны — міру, працвітання і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»