Прэзідэнт

Лукашэнка ўпэўнены ў паспяховай рэалізацыі дамоўленасцей з Зімбабвэ ў розных сферах


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай дружалюбнай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваша дзяржава дэманструе дынамічнае эканамічнае развіццё і рост дабрабыту насельніцтва ў складаных умовах процістаяння знешняму націску, — гаворыцца ў віншаванні. — Курс на збліжэнне нашых краін адлюстроўваюць падпісанне Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Мінскам і Харарэ, адкрыццё пасольства Зімбабвэ ў сталіцы Беларусі».

Сапраўды фундаментальнай вяхой кіраўнік дзяржавы назваў сустрэчу з Эмерсанам Мнангагвам у гэтым годзе: «У час перагавораў мы дасягнулі істотных дамоўленасцей у сферах прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту, здабычы карысных выкапняў, аховы здароўя і адукацыі. Упэўнены ў іх паспяховай рэалізацыі і вывадзе беларуска-зімбабвійскіх сувязей на якасна новы ўзровень».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмерсану Мнангагву добрага здароўя і даўгалецця, а народу Зімбабвэ — міру і працвітання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»