Луцкі: няма той сферы ў краіне, у якой бы жанчыны не прымалі самы актыўны ўдзел
Ігар Луцкі
21 красавіка, Мінск . Няма той сферы ў нашай краіне, у якой бы жанчыны не прымалі самы актыўны ўдзел, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2022» у Мінску на базе Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі,
«Няма той сферы ў нашай краіне, у якой бы нашы жанчыны не прымалі самы актыўны ўдзел: ад выхавання дзяцей да абароны дзяржавы. Нягледзячы на прафесійную занятасць, вы ўдзяляеце шмат увагі, вядома ж, і грамадскаму жыццю. Мы бачым гэта не толькі ў вашым удзеле ў Беларускім саюзе жанчын. Мы бачым, які актыўны ўдзел вы прымаеце ў выбарчых кампаніях, проста аддаючы сябе людзям», — адзначыў Ігар Луцкі.
Ролю жанчыны ў сучасным грамадстве цяжка пераацаніць. «Здароўе нацыі, наша дэмаграфія, вядома ж, перш за ўсё залежаць ад вас. Мне хочацца пажадаць, каб вы больш увагі ўдзялялі свайму здароўю. І не проста такая меркантыльная просьба — выхаваць дзяцей, каб яны любілі сваю радзіму, каб потым яны маглі нарадзіць і выхаваць сваіх дзяцей. У нас няпростая дэмаграфічная абстаноўка. І мне здаецца, што ўсе прысутныя ў гэтай зале павінны ўзяць на сябе абавязацельства — ну хто як не жанчына жанчыне можа параіць і накіраваць на шлях правільны, як кажуць, — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі. — Але за ўсім вашым прафесійным, грамадскім жыццём, актыўнасцю мне хочацца, каб вы перш за ўсё паклапаціліся аб сваім здароўі. Моцнага вам здароўя».
На цырымоніі названы пераможцы ў намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Мацярынская слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура», «Не старэюць душой ветэраны», «Ганарымся і памятаем», «За чалавечнасць і дабрыню».