Інфаграфіка

Лічбавае развіццё Беларусі

Укараненне і развіццё лічбавых тэхналогій — важны складнік устойлівага развіцця грамадства і эканамічнага росту.

Беларусь — лідар па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у СНД.

У краіне створана развітая сетка перадачы даных, а таксама цэнтры іх захоўвання і апрацоўкі, механізмы ідэнтыфікацыі, сістэмы анлайн-плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы і сродкі абароны інфармацыі.

Па выніках 2022 г. у структуры ВУП Беларусі ўдзельная вага галіны сувязі склала 6,6%, у тым ліку:

інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання — 5%,

дзейнасць у галіне тэлекамунікацый — 1,4%,

паштовая сувязь — 0,2%.

Дынаміка тэмпу росту экспарту тэлекамунікацыйных паслуг — 123,8%.

У справаздачы ААН па электронным урадзе за 2022 год па субіндэксе чалавечага капіталу Беларусь уваходзіць у топ-30 краін са 193.

Для даведкі:

Штогод у Беларусі праходзіць міжнародны ІКТ-форум ТІБО.

ТІБО-2023 (18-21 красавіка, МКСК «Мінск-Арэна») уключае:

спецыялізаваную выстаўку (больш за 260 удзельнікаў);

дзелавую праграму (V Еўразійскі лічбавы форум, III Форум «Лічбавая эканоміка», VI Беларускі ІКТ-саміт, усяго каля 35 мерапрыемстваў).

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»