Лясы Беларусі
Беларусь па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд*, уваходзіць у першую дзясятку вядучых лясных дзяржаў Еўропы.
Лясы займаюць 40,1% тэрыторыі рэспублікі.
Найбольш лясісты раён — Расонскі (72,5%), найменш лясісты — Нясвіжскі (11,2%).
Сярэдні ўзрост дрэў — 57 гадоў.
Найбольш распаўсюджаны — сасна і бяроза.
У Беларусі знаходзіцца самы буйны ў Еўропе масіў старажытнага (рэліктавага) лесу — Белавежская пушча.
Узрост некаторых дрэў у пушчы — каля 600 гадоў.
Плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у лясным фондзе рэспублікі — 1,6 млн га.
Лесааднаўленне:
За апошнія 3 гады лесааднаўленне і лесаразвядзенне праведзены на плошчы 142,4 тыс. га.
За 2022 год драўняны запас рэспублікі павялічыўся на 34 млн куб.м.
*лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас драўніны, якая расце, у пераліку на аднаго жыхара.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі