Эканоміка

Крутой назваў прамысловасць найбольш прывабнай сферай для замежных інвестыцый у Беларусі


Дзмітрый Крутой. Фота з архіва

20 красавіка, Масква /Эдуард Півавар . Найбольш прывабнай сферай для замежных інвестыцый у Беларусі з’яўляецца прамысловасць. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 20 красавіка ў Маскве на бізнес-канферэнцыі «Інвестыцыі ў Беларусь: высокія тэхналогіі, імпартазамяшчэнне і лагістыка»,

Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі ўдзяляецца прыярытэтнае значэнне. Яе інструменты пастаянна ўдасканальваюцца, каб быць канкурэнтнымі на сусветным рынку свабоднага капіталу.

Пасол праінфармаваў аб выніках прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі. «У 2022 годзе найбольш прывабнымі відамі эканамічнай дзейнасці для прамога інвесціравання сталі прамысловасць (43,2 працэнта ад агульнага аб’ёму), аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў (14,2 працэнта), фінансавая і страхавая дзейнасць (11,3 працэнта), будаўніцтва (9,5 працэнта)», — сказаў ён.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Расіі. Сярод яго партнёраў — Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Канферэнцыя накіравана на тых, хто плануе рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у сферы імпартазамяшчэння і высокіх тэхналогій, а таксама зацікаўлены ў беларускай лагістычнай інфраструктуры. Удзельнікі абмеркавалі пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва беларускага і расійскага бізнесу, магчымасці лакалізацыі інвестыцыйных праектаў, інструменты фінансавання інвестыцыйных праектаў, будаўніцтва лагістычных і вытворчых аб’ектаў, пабудову лагістычных ланцужкоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»