Эканоміка

Кіраўнік «БКМ Холдынг»: нам важна выпускаць сучасны інавацыйны прадукт, запатрабаваны на рынку


Фота «БКМ Холдынг»

14 красавіка, Мінск . «БКМ Холдынгу» вельмі важна забяспечыць развіццё прадпрыемства, выпускаючы сучасны інавацыйны прадукт, запатрабаваны на рынку, пры гэтым працуючы на карысць краіны. Аб гэтым у размове з карэспандэнтам заявіў генеральны дырэктар ААТ «ККХ «БКМ» Тарас Мурог.

Гендырэктар адзначыў, што планавыя паказчыкі работы холдынга вызначаны і вядзецца работа для іх безагаворачнага выканання. «Нам вельмі важна забяспечыць развіццё прадпрыемства, выпускаючы сучасны інавацыйны прадукт, запатрабаваны на рынку, пры гэтым адначасова працуючы на карысць краіны», — сказаў Тарас Мурог.

Ён адзначыў, што Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу абазначыў дакладныя задачы і арыенціры, якія прамысловыя прадпрыемствы павінны выконваць і прытрымлівацца іх. «З’яўляючыся кіраўніком «БКМ Холдынга», які займаецца вытворчасцю электратранспарту, цікавасць да якога праяўляюць ва ўсім свеце не першы год, мне было вельмі важна пачуць, у якіх напрамках мы рухаемся і якія напрамкі імкнёмся развіваць. Акцэнт на паказчыках тэмпу росту ў прамысловасці азначае для нас неабходнасць поўнай канцэнтрацыі на выкананні пастаўленых задач», — падкрэсліў Тарас Мурог.

«БКМ Холдынг» — адзін з прамысловых флагманаў Беларусі. Прадпрыемства ўжо амаль паўстагоддзя распрацоўвае, вырабляе і абслугоўвае электрычны пасажырскі транспарт: тралейбусы, трамваі і электробусы, а таксама развівае вытворчасць зараднай інфраструктуры, рэалізуе праект першага беларускага электрагрузавіка. За студзень — снежань 2022 года холдынг вырабіў 172 адзінкі асноўнай прадукцыі: 158 тралейбусаў, 13 трамвайных вагонаў (з іх 8 машынакамплектаў) і адзін электробус. Тэмп росту вытворчасці таварнай прадукцыі склаў 121,1 працэнта. Агульны аб’ём вытворчасці — Br147,6 млн. Выручка ад рэалізацыі гатовай прадукцыі за 12 месяцаў мінулага года перасягнула Br161 млн, тэмп росту да аналагічнага перыяду папярэдняга года — 120,3 працэнта.

Прадпрыемства ў мінулым годзе паставіла сваю тэхніку ў 13 гарадоў Беларусі і замежжа. У Сараева, сталіцу Босніі і Герцагавіны, экспартаваліся тралейбусы мадэлі 43300D, у гэтым годзе завяршылася пастаўка 25 адзінак.

Што датычыцца бягучага года, то план за студзень — сакавік выкананы на 102,9 працэнта. Тэмп росту таварнай прадукцыі склаў 286,7 працэнта. Прадпрыемства выпусціла 61 адзінку асноўнай прадукцыі: 47 тралейбусаў, 14 трамвайных вагонаў (з іх 6 машынакамплектаў).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»