Грамадства

Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у ноч на 29 красавіка


Фота з архіва

28 красавіка, Мінск . Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у ноч на 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра будуць праводзіцца з 3.20 да 4.00. Магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных сродкаў, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, да яго падключаны 76,6 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,5 тыс. банкаматаў і амаль 2 тыс. інфакіёскаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»