Грамадства

Карпенка: пры такім узроўні падрыхтоўкі рэферэндум ва Узбекістане павінен прайсці на высокім арганізацыйным узроўні


Ігар Карпенка. Фота з архіва

28 красавіка, Мінск . Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка прымае ўдзел у назіранні за ходам правядзення рэферэндуму па праекце Канстытуцыйнага закона Рэспублікі Узбекістан «Аб Канстытуцыі Рэспублікі Узбекістан». Сёння адбылася яго сустрэча са старшынёй ЦВК Узбекістана Зайніддзінам Нізамхаджаевым,

«Мы ўражаны маштабам падрыхтоўкі рэферэндуму. Цяпер прайшла сустрэча ў ЦВК Узбекістана. Старшыня ЦВК даволі падрабязна праінфармаваў, якія юрыдычныя дакументы, пастановы прымаюцца, якая арганізацыйна-тэхнічная работа была праведзена. У цэлым мы ацэньваем праведзеную работу пазітыўна. Вядома, застаецца асноўны дзень галасавання. Думаю, пры гэтым узроўні падрыхтоўкі рэферэндум павінен прайсці на высокім арганізацыйна-тэхнічным узроўні», — адзначыў Ігар Карпенка.

У Ташкенце Ігар Карпенка азнаёміцца з дзейнасцю вучэбнага цэнтра па выбарчым заканадаўстве і сучасных тэхналогіях, наведае ўчасткі для галасавання з мэтай аб’ектыўнага назірання за ходам падрыхтоўкі і правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму. У час паездкі таксама будуць абмяркоўвацца пытанні беларуска-ўзбекскіх адносін у сферы адукацыі.

Па хадайніцтве ЦВК Беларусі ў склад місіі наглядальнікаў ад СНД таксама ўвайшлі намеснікі старшынь Гомельскага і Брэсцкага аблвыканкамаў, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы.

Рэферэндум па прыняцці новай Канстытуцыі пройдзе ва Узбекістане 30 красавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»