Грамадства
Кароткачасовыя дажджы і да плюс 19 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск . Кароткачасовыя дажджы і да плюс 19 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе ў межах ад плюс 13 да плюс 19 градусаў.