Капрамонт рэабілітацыйнага цэнтра, аплата бальнічнага. З чым ідуць на прыём у Савет Рэспублікі
27 красавіка, Мінск . Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сёння асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб,
Прыём праходзіць у Мінску ў будынку Савета Рэспублікі. Традыцыйна жадаючых трапіць на прыём шмат, таму спікер будзе прымаць людзей да позняга вечара.
Мінчанін Сяргей Аляксандравіч у час прыёму ўзняў пытанне сацыяльнай адаптацыі дзіцяці-інваліда. Яго сыну 17 гадоў. Як удакладніў мужчына, у Астрашыцкім гарадку Мінскага раёна ў рэабілітацыйным цэнтры «Расток» праводзіцца капрамонт. Заяўнік просіць прадаставіць часова іншы лагер.
«Я вазьму на кантроль вырашэнне гэтага пытання. 2 мая буду на гэтым аб’екце, пагляджу, чаму так доўга яго рамантаваць збіраюцца, — адзначыла Наталля Качанава. — Вазьму асабіста на кантроль».
У Наталлі Міхайлаўны з Мінска ўзніклі праблемы з аплатай бальнічнага ліста. Жанчына хварэе з ліпеня 2022 года. Муж аформіў за свой кошт да лістапада 2022-га. 17 лістапада на МРЭК закрылі бальнічны, хоць мінчанка не магла сябе самастойна абслугоўваць. Наталля Міхайлаўна напісала заяву на рабоце за свой кошт з 18 лістапада, а з 21-га ёй зноў адкрылі бальнічны. Мінчанка просіць дапамогі, каб аплацілі бальнічны.
«Мы разбяромся. Я тут бачу некампетэнтнасць кадравай службы, — падкрэсліла спікер. — Дадзім даручэнне выдаць вам восенню пуцёўку на аздараўленне».
Сяргей Аляксандравіч пражывае ў вёсцы Каравацічы Рэчыцкага раёна. У яго ўзніклі складаныя адносіны з мясцовымі ўладамі пасля звароту ў прэсу з крытыкай на работу мясцовага сельгаспрадпрыемства. Заяўнік таксама папрасіў выдзеліць гаспадарцы пагрузчык, што павысіць эфектыўнасць яго работы.
«Будзем дапамагаць», — адрэагавала Наталля Качанава.