Каля 377 тыс. дзяцей пройдуць аздараўленне ў лагерах Беларусі летам гэтага года
Фота з архіва
28 красавіка, Мінск . Каля 377 тыс. дзяцей пройдуць аздараўленне ў лагерах Беларусі летам 2023 года. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела закупак і метадычнай работы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксей Жалянкоў на прэс-канферэнцыі «Пытанні арганізацыі летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей», якая праходзіць у прэс-цэнтры БЕЛТА.
«На аснове заявак ад бацькоў сфарміраваны і зацверджаны планавыя аб’ёмы аздараўлення дзяцей у лагерах. Мы плануем забяспечыць бясплатнымі і патанненымі пуцёўкамі 377 тыс. вучняў, што на 15 тыс. больш, чым на год раней. Пры гэтым 222 тыс. пройдуць аздараўленне ў дзённых лагерах, 155 тыс. — у кругласутачных. У мерапрыемствах дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі будуць задзейнічаны 5,9 тыс. лагераў, 1,4 тыс. з іх — кругласутачныя, уключаючы 145 загарадных (стацыянарных), і 4,5 тыс. дзённых (прышкольных)», — расказаў Аляксей Жалянкоў.
Ён паведаміў, што на мерапрыемствы дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі дзяржава выдзеліла больш як Br64 млн бюджэтных сродкаў, што на Br7 млн больш, чым на год раней.