Грамадства
Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян 27 красавіка
Фота з архіва
20 красавіка, Мінск . Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правядзе 27 красавіка асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Папярэдні запіс будзе праводзіцца 21 і 26 красавіка з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефонах: 8 (017) 328-53-24, 8 (017) 328-58-11.