Грамадства

Качанава і Мацвіенка абмеркавалі развіццё беларуска-расійскіх міжпарламенцкіх сувязей

14 красавіка, Мінск . У Санкт-Пецярбургу ў рамках вясенняй сесіі МПА СНД старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынёй Савета Федэрацыі, старшынёй Савета МПА СНД Валянцінай Мацвіенка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Абмеркавана развіццё беларуска-расійскіх міжпарламенцкіх сувязей і адзначана інтэнсіўнасць асабістых кантактаў.

Наталля Качанава і Валянціна Мацвіенка падкрэслілі, што праведзены нядаўна Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы надаў новы імпульс і парламенцкаму ўзаемадзеянню. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у сваіх выступленнях дакладна вызначылі ключавыя вектары развіцця двухбаковых адносін.

У ходзе сустрэчы спікеры дэталёва абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе летам ва Уфе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»