Грамадства

Качанава: дагледжаная і добраўпарадкаваная краіна — гэта наш брэнд

22 красавіка, Мінск . Дагледжаная і добраўпарадкаваная краіна — гэта наш брэнд. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на рэспубліканскім суботніку,

«Гэта наша добрая традыцыя ў гэтыя красавіцкія дні праводзіць рэспубліканскі суботнік. Але ўжо ніхто не чакае 20-га красавіка — дзень правядзення рэспубліканскага суботніка — і наводзіць парадак. І гэты дзень ужо завяршэнне таго, што рабілі многія арганізацыі, установы нашай краіны па навядзенні парадку. Таму што гэта наш брэнд, мы ганарымся, што ў нас краіна дагледжаная і добраўпарадкаваная», — сказала Наталля Качанава.

Члены Прэзідыума і работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі на чале са спікерам, а таксама члены Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска сёння працуюць на тэрыторыі паблізу жылога комплексу «Студэнцкая вёска». Тут закладзена алея міру (клён вастралісты, ясень звычайны, каля 100 саджанцаў). Пасля заканчэння работ устаноўлена памятная таблічка — «Алея міру».

«Пасадка такой алеі ў Год міру і стварэння вельмі важна для нас. Тым больш што мы працуем з нашай моладдзю — нашымі калегамі з Маладзёжнага савета, і гэта пераемнасць пакаленняў. І кожны раз з намі на суботніку дзеткі — хто прыязджае са сваімі бацькамі, бабулямі, дзядулямі. Гэта сведчыць аб тым, што гэта традыцыя будзе жыць доўга і заўсёды, відаць», — дапоўніла спікер.

Студэнцкая вёска — комплекс для студэнтаў, размешчаны ўздоўж вуліцы Чурлёніса паміж праспектам Дзяржынскага і Каралінскім праездам. Умяшчальнасць — больш за 10 тыс. На тэрыторыі жылога комплексу знаходзіцца 9 інтэрнатаў: БДУ, МДЛУ, БДЭУ, БДУІР, БДПУ імя М.Танка, БДМУ, БНТУ. Акрамя таго, тут таксама размешчаны Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі, Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр, «Клуб інтэрнацыянальнай дружбы замежных студэнтаў і выпускнікоў», яслі-сад нумар 213, Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па фігурным катанні на каньках галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама, 33-я гарадская студэнцкая паліклініка.

Цяпер у жылым комплексе вядзецца будаўніцтва яшчэ 2 інтэрнатаў — БДМУ і БДУІР на 1030 месцаў. На гэты час інтэрнат БДМУ ўзведзены цалкам з выкананнем унутранай аддзелкі на 80 працэнтаў, у інтэрнаце БДУІР узведзены 20 паверхаў з унутранай аддзелкай — 20 працэнтаў. Запланаваная здача — ліпень 2023 года. У гэтым годзе для арганізацыі работы раённай маладзёжнай будоўлі сфарміраваны студэнцкія атрады з навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Маскоўскага раёна Мінска. Плануецца, што ў рамках падрыхтоўкі аб’ектаў да здачы на раённай будоўлі будуць працаваць амаль 100 студэнтаў.

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел амаль 3 млн беларусаў. Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. У гэты дзень беларусы добраўпарадкоўваюць і прыводзяць у належны стан аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік можа быць праведзены на рабочых месцах.

Палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён). Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»