Грамадства

Інстытут прыродакарыстання адзначыў імкненне мінчан падтрымліваць вадаёмы ў добрым стане


Фота з архіва

19 красавіка, Мінск . Насельніцтва, асабліва новых раёнаў Мінска, гатова ўдзельнічаць у падтрыманні добрага стану водных аб’ектаў. Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі навуковы супрацоўнік лабараторыі аптымізацыі геасістэм Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі кандыдат геаграфічных навук Алена Аўчарова,

«Інстытут займаецца даследаваннем гарадскога асяроддзя як комплексу прыроднага і тэхнічнага складніка. У прыватнасці, мы даследуем водныя аб’екты на тэрыторыі горада. Любы вадаём — кропка прыцяжэння насельніцтва для адпачынку. Са свайго вопыту адзначу, што яшчэ не было ніводнага воднага аб’екта, дзе б не былі выяўлены несанкцыянаваныя кропкі з вогнішчамі або смеццем. Таму вельмі важна беражліва ставіцца да гарадской прыроды і прыбіраць за сабой», — сказала Алена Аўчарова.

Яна дадала, што забруджванне вадаёмаў стварае вялікую антрапагенную нагрузку, а іх здольнасць да самаачышчэння з-за гэтага моцна зніжаецца.

«У цэлым насельніцтва, асабліва ў новых раёнах Мінска, хвалюе пытанне захавання водных аб’ектаў. Раней гэта былі маленькія кар’еры для здабычы пяску мясцовым насельніцтвам. З цягам часу горад пашыраўся, і кар’еры траплялі на яго тэрыторыю. Цяпер гэтыя водныя аб’екты сталі невялікімі астраўкамі прыроды ў новых забудаваных раёнах. У сувязі з гэтым мясцовае насельніцтва вельмі зацікаўлена, каб яны функцыянавалі, былі прыгожымі і прыбранымі. Многія людзі гатовы ўдзельнічаць у падтрыманні вадаёмаў у добрым стане. Мы гэта бачым і цэнім», — рэзюмаваў навуковы супрацоўнік.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»