Грамадства

Як у Беларусі рыхтуюць афіцэраў для органаў пагранічнай службы, расказаў намеснік старшыні ДПК

27 красавіка, Мінск . Як у Беларусі выбудавана сістэма падрыхтоўкі кадраў для органаў пагранічнай службы, расказаў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Печань,

«Сістэма падрыхтоўкі кадраў для органаў пагранічнай службы за 30 гадоў існавання Інстытута пагранічнай службы выбудавана такім чынам, каб быць адаптыўнай да ўсіх змяненняў абстаноўкі. Таму ўносіць нейкія сур’ёзныя змяненні не варта. Мы даём нашым слухачам і курсантам фундаментальныя веды, уменні і навыкі. Гэта перш за ўсё ўменне кіраваць падраздзяленнем, пагранічным атрадам. А ў якіх умовах будзе ажыццяўляцца кіраванне — гэта другараднае пытанне. Галоўнае, што выпускнік Інстытута пагранічнай службы здольны і гатовы кіраваць калектывам у розных абставінах», — сказаў Ігар Печань.

Разам з тым, дадаў намеснік старшыні ДПК, бягучыя працэсы так ці інакш аказваюць уплыў на змест адукацыйнага працэсу: «Напрыклад, мы павялічваем колькасць гадзін на вывучэнне якіх-небудзь дысцыплін, удзяляем увагу асобным тэмам. Але гэта бягучыя задачы, якія заўсёды стаяць перад Інстытутам пагранічнай службы».

27 красавіка ў Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Падрыхтоўка кадраў і навуковае забеспячэнне дзейнасці ў інтарэсах умацавання пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах дзяржаў — удзельніц СНД: стан і перспектыўныя шляхі развіцця». Прадстаўнічы форум прысвечаны 30-годдзю са дня стварэння Інстытута пагранічнай службы Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца па плану работы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў — удзельніц СНД. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта Беларусі, каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі, а таксама прадстаўнікі пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД.

Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»