Грамадства

Хрэнін: структура міжнароднай ваеннай бяспекі дэ-факта разбурана


Фота з архіва

14 красавіка, Брэсцкая вобласць . Структура міжнароднай ваеннай бяспекі дэ-факта разбурана. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у час размовы з журналістамі на адным з палігонаў Узброеных Сіл у Брэсцкай вобласці,

«Беларусь была адной з першых краін, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і вывела яе. Нам былі дадзены адпаведныя гарантыі, што на нас не будзе аказвацца націск, у тым ліку эканамічны. Гэта ўсё было замацавана ў Будапешцкім мемарандуме. Што мы бачым цяпер? Усё гэта рабілася ў інтарэсах невялікай колькасці дзяржаў, якія выкарыстоўвалі гэта. Яны змагаюцца за сусветнае лідарства», — сказаў Віктар Хрэнін.

Акрамя таго, адзначыў міністр абароны, асобныя палітыкі на Захадзе прызналі, што гэта быў толькі зман і спроба выйграць час. «Як мы цяпер павінны паводзіць сябе? Мы не можам верыць ніякім гарантыям заходніх палітыкаў. У кастрычніку мінулага года краіны НАТА правялі ядзерныя вучэнні. У свеце ніхто гэта асабліва не каменціраваў. І на фоне гэтых вучэнняў прэзідэнт Польшчы зрабіў заяву, што Варшава гатова размясціць ядзерную зброю ЗША ў сябе на тэрыторыі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што неабходна наносіць прэвентыўныя ўдары па тэрыторыі Расіі. Чытай: Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, службовыя асобы Вялікабрытаніі заяўлялі, што гатовы паставіць ва Украіну зброю са збедненым уранам для вядзення баявых дзеянняў», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»