Спорт

Хакеісты «Металурга» зраўнавалі лік у фінале Кубка Прэзідэнта супраць «Нёмана»


Фота з архіва

19 красавіка, Мінск . У беларускай хакейнай экстралізе прадаўжаецца фінал Кубка Прэзідэнта, у якім трафей аспрэчваюць жлобінскі «Металург» і гродзенскі «Нёман»,

Пасля трох матчаў лідарства ў чэмпіёнскай серыі захапілі гродзенцы (2:1), чацвёртая гульня процістаяння прайшла ў Жлобіне. Папярэдняя сустрэча каманд завяршылася перамогай «Нёмана» з лікам 5:0, аднак падзеі ў паядынку разгарнуліся наадварот — на гэты раз без закінутых шайбаў сапернікаў пакінулі ігракі «Металурга». Самі жлабінчане ўпершыню змаглі вызначыцца толькі ў сярэдзіне другога перыяду, калі наперад гаспадароў вывеў Ягор Воранаў. У заключнай 20-мінутцы Данііл Сацішвілі ўмацаваў перавагу падапечных Дзмітрыя Краўчанкі, а канчатковы лік — 3:0 на карысць «стальных ваўкоў» — устанавіў Сяргей Кузняцоў.

Такім чынам, хакеісты «Металурга» другі раз зраўнавалі лічбы ў чэмпіёнскай серыі да чатырох перамог (2:2). Пяты матч фіналу Кубка Прэзідэнта адбудзецца ў Гродне ў чацвер, шостая гульня паміж камандамі пройдзе 22 красавіка зноў у Жлобіне. Пры неабходнасці сёмы матч процістаяння будзе праведзены 24 красавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»