Грамадства

Геваргян: сярод палякаў таксама ёсць разважлівыя людзі, якія не падтрымліваюць русафобію


Фота Unsplash

28 красавіка, Мінск . Сярод насельніцтва Польшчы ёсць вельмі разважлівыя людзі, якія не падзяляюць палітыку сваіх эліт і не падтрымліваюць русафобію. Аб гэтым у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА заявіла расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян.

На думку палітолага, не трэба раўнаваць усіх палякаў: «Яны ж таксама розныя, і іх насцярожанасць у адрас Расіі зразумелая. Але сярод іх ёсць вельмі разважлівыя людзі, якія разумеюць, што сённяшняе іх кіраўніцтва — гэта крайнасці. Я нават ведаю польскіх дысідэнтаў, якія паехалі не ў Расію, а ў Брусель або Парыж. І яны якраз зусім не падтрымліваюць гэту жывёльную русафобію. Яны не дазваляюць сабе гаварыць рэчы, якія дазваляе польскі прэм’ер-міністр».

Карынэ Геваргян выказала меркаванне, што стаўленне да іншых этнасаў выхоўваецца ў сям’і. «Але перафарбавацца лёгка. Нацыяналісты са Львова, якія стваралі штучны канструкт Украіны, потым крычалі: «Хай жыве Радяньска Украина» (УССР. — Заўвага БЕЛТА). А Краўчук, які быў камуністам, раптам аказаўся бандэраўцам у душы. Такія людзі заўсёды знойдуць сваю нішу. У любым народзе ёсць тыя, хто хутка ўмее пераабуцца», — рэзюмавала Карынэ Геваргян.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»