Грамадства

Генпракуратура перадала ў МК «Хатынь» артэфакты, здабытыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе

29 красавіка, Мінск . Генпракуратура перадала ў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» рэчавыя доказы, здабытыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе,

«Сёння перададзены артэфакты, якія былі знойдзены ў месцах раскопак, у месцах, якія былі ўстаноўлены ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе. Артэфакты былі выяўлены на тэрыторыі Мінскага, Лагойскага раёнаў, Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці», — адзначыў у каментарыі журналістам намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе запланаваны раскопкі яшчэ ў 36 месцах на тэрыторыі краіны. «Лічу, што колькасць атрыманых факталагічных матэрыялаў будзе павялічана», — дадаў ён.

У ходзе мерапрыемства пракурорскія работнікі таксама наведалі музейную экспазіцыю мемарыяльнага комплексу, а пасля ўсклалі кветкі да скульптуры, сімвалізуючай няскоранага чалавека.

«Упэўнены, пасля наведвання музея маладыя пракурорскія работнікі выйдуць зусім іншымі, — адзначыў Сяргей Хмарук пасля ўрачыстай цырымоніі перадачы рэчавых доказаў. — Па маіх адчуваннях, няпроста было прайсці па гэтых залах, вельмі няпроста. І слёзы душылі, і ўспаміналася нешта сваё. Нездарма кажуць, што ў Беларусі ў кожнай сям’і ёсць дзеці Хатыні. У кожнай беларускай сям’і ёсць свая трагедыя».

Ён падкрэсліў: «Моладзь павінна ведаць пра (Хатынскую. — Заўвага БЕЛТА) трагедыю. Яна не павінна паўтарыцца, мы не дапусцім яе паўтарэння».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»