Эканоміка

Галоўчанка: у беларускай экспазіцыі выстаўкі «Інапрам» акцэнт будзе зроблены на станкабудаванні


Раман Галоўчанка

29 красавіка, Мінск . У беларускай экспазіцыі выстаўкі «Інапрам» у Екацярынбургу акцэнт будзе зроблены на станкабудаўнічай галіне. Аб гэтым расказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым,

Паводле слоў прэм’ер-міністра Беларусь і Свярдлоўскую вобласць Расіі звязвае не толькі гераічнае ваеннае мінулае, але і вельмі перспектыўная сучаснасць і будучыня. У прыватнасці, Беларусь актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў выстаўцы «Інапрам», якая пройдзе ў Екацярынбургу з 10 па 13 ліпеня.

«У гэтым годзе мы будзем удзельнічаць у выстаўцы як краіна-партнёр. Цяпер працуе аргкамітэт, вырашаюцца пытанні напаўнення экспазіцыі, фарміравання, падрыхтоўкі парадку дня. Каля 3 тыс. кв.м будзе занята беларускай экспазіцыяй. Цяпер мы маем амаль 120 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія падалі заяўкі на ўдзел. Упэўнены, што іх будзе больш», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, з улікам развітога прамысловага, горназдабыўнога, апрацоўчага і машынабудаўнічага сектараў эканомікі Свярдлоўскай вобласці пры падрыхтоўцы канцэпцыі ўдзелу ў Беларусі ў «Інапраме» акцэнт зроблены на станкабудаўнічай галіне.

«Цяпер яна перажывае пэўны росквіт. Па ўказанні Прэзідэнта Беларусі мы не згарнулі нашы магутнасці па станкабудаванні, вяліся распрацоўкі. Вядома, не хапала рынку, але мы падтрымлівалі станкабудаўнікоў унутранымі заказамі, і цяпер яны знаходзяцца на даволі добрым міжнародным узроўні, таму ў цяперашніх умовах попыт вялікі. Мы рыхтуем асобную экспазіцыю, прысвечаную станкабудаванню. Упэўнены, што сучасныя апрацоўчыя цэнтры знойдуць свайго пакупніка», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

У выстаўцы «Інапрам» прымуць удзел каля 50 краін. На мерапрыемстве будзе прадстаўлена ўся беларуская прамысловасць.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»