Галоўчанка: трэба захаваць тэмпы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці
18 красавіка, Мінск . Вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці нядрэнныя, наша задача захаваць набраныя тэмпы. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным,
«Вынікі нашай мінулай сустрэчы даюць свой плён. Расце тавараабарот, расце беларускі экспарт у Ніжагародскую вобласць, а таксама пастаўкі з Ніжагародскай вобласці ў Беларусь. Гэта адбываецца не на пустым месцы, вельмі цесныя сувязі ўстаноўлены ў суб’ектаў гаспадарання. А таксама тыя імпульсы, якія перадаюцца па лініі ўладных структур, таксама знаходзяць сваё адлюстраванне ў гэтым», — сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр адзначыў своечасовасць цяперашняга візіту губернатара ў Беларусь. «Ён прымеркаваны да выстаўкі ТІБО-2023. Мы рады, што вобласць прадставіла там свой павільён. Цяпер вельмі важна аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з прамысловым праграмным забеспячэннем. Беларускія распрацоўшчыкі плануюць прыняць актыўны ўдзел у тэматычнай выстаўцы ў Ніжагародскай вобласці, правесці шэраг двухбаковых сустрэч», — расказаў кіраўнік беларускага ўрада.