Культура

Фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» стартуе ў Любанскім раёне


Фота з архіва

28 красавіка, Мінск . У Любанскім раёне 28-30 красавіка пройдзе ХІV абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак», паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні культуры Мінаблвыканкама.

Пра жаданне паказаць сябе заявілі 18 дзіцячых і маладзёжных тэатраў, сярод якіх як пастаянныя ўдзельнікі, так і новыя калектывы ўстаноў культуры і школ мастацтваў, школ і гімназій.

Мерапрыемствы пройдуць на сцэнах Сароцкага Дома культуры і Любанскага раённага Цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Перад гледачамі выступяць узорныя тэатры і студыі «Трыумф», тэатральная майстэрня Сяргея Сергіенкі з Барысава, «Мельпамена» са Слуцка, «Летуценнікі» з Любані, «ТэсТ» з Маладзечна, «Маяк» і «Жэўжыкі» з Дзяржынскага раёна, «Свяцёлка» і «На далоні» з Салігорска, «Вясёлка» з Вілейскага раёна, «Чараўнікі» са Стоўбцаў і інш.

Асобна будуць прадстаўлены спектаклі лялечных тэатраў «Чараўнік» з Дзяржынскага, «Маскі» з Лагойскага, «Бі-Ба-Бо» са Слуцкага, «Церамок» з Уздзенскага, «Вандроўка» і «Жаронцы» з Валожынскага раёнаў, «Сюрпрыз» з Беразіно. У якасці госця запрошаны дзіцячы тэатр-студыя «Ракета» з Мінска.

«Рэпертуарная афіша змяшчае як п’есы-казкі, тэатралізавана-гульнявыя праграмы для малодшага, сярэдняга ўзросту, так і драмы для моладзі, якія закрануць жыццёва важныя праблемы сучаснага грамадства. Таксама будзе ўвасоблены тэатральны праект, прысвечаны 140-годдзю драматурга, празаіка, тэатральнага рэжысёра, акцёра, мастака Уладзіслава Галубка, які адыграў вялікую ролю ў развіцці тэатральнай дзейнасці на Любаншчыне», — расказалі ва ўпраўленні культуры.

Узначаліць журы фестывалю дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»