У свеце

ЕС рыхтуецца ўвесці 11-ы пакет санкцый супраць РФ


Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісар па пытаннях фінансавых паслуг, фінансавай стабільнасці і рынкаў капіталу Мейрыд Макгінес паведаміла, што Еўрапейскі саюз падрыхтаваў 11-ы пакет антырасійскіх санкцый і рыхтуецца яго ўвесці. Такую заяву яна зрабіла ў час інтэрв’ю тэлекампаніі CNBC, інфармуе ТАСС.

Мейрыд Макгінес нагадала, што Брусель ужо ўвёў 10 пакетаў абмежаванняў супраць Масквы, а на чарзе наступны.

Паводле слоў еўракамісара, 11-ы пакет нацэлены на кантроль і барацьбу з рознымі метадамі абыходу абмежавальных мер.

Раней выданне Politico пісала, што Еўрапейскі саюз плануе пачаць абмеркаванне ўвядзення 11-га пакета санкцый пасля каталіцкага Вялікадня, які адзначаўся 9 красавіка.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»