Спорт

Эксперт: беларускаму футболу трэба ўспомніць лепшыя традыцыі і прымяніць іх у новых умовах


Фота з архіва

14 красавіка, Мінск . У апошнія гады беларускі футбол страціў многае з набытага ў савецкія часы. Каб узняцца на новы ўзровень, трэба ўспомніць лепшыя традыцыі і пастарацца прымяніць іх у сучасных умовах. Такое меркаванне выказаў вядомы беларускі трэнер Павел Раднёнак у інтэрв’ю новаму спартыўнаму сайту Sports5.by, .

Спецыяліст адзначыў, што ў Савецкім Саюзе функцыянавала адладжаная сістэма: «У кожнай ЖЭС была футбольная каманда, у кожным мікрараёне Мінска функцыянавала ДЮСШ. Я, дапусцім, у ЖЭС гуляў у калектыве «Бярозка», потым выступаў за «Трактар» у ДЮСШ. І былі дзве элітныя каманды СДЮШАР-5 і СДЮШАР «Дынама-Мінск». Не ўлічваючы ўсялякіх зборных школьных спаборніцтваў, каманд горада, рэспублікі. Усе школьнікі маглі займацца футболам проста побач з домам — у кожным двары былі футбольныя пляцоўкі, дзе з раніцы да ночы хлопцы ганялі мяч. Пастаянна праводзіліся не толькі турніры тыпу «Скуранога мяча», але і проста імправізаваныя баталіі вуліца на вуліцу, двор на двор. Цяпер мы гэта, на жаль, страцілі».

Ён таксама нагадаў, што склады каманд-майстроў у тым ліку папаўняліся менавіта з «неарганізаваных» юных ігракоў, а не толькі з выхаванцаў спартыўных школ. «Каб прабіцца ў футбольны клуб вышэйшай лігі, ты праходзіў скрозь шматлікае сіта ўсялякіх адборачных спаборніцтваў. Зборныя горада і зборныя абласцей гулялі паміж сабой турніры. Потым ты трапляеш у зборную рэспублікі. І быў чэмпіянат сярод усіх рэспублік, пасля чаго лепшыя адбіраліся ў зборныя Савецкага Саюза. Для таго каб трапіць нават у дубліруючы склад мінскага «Дынама», трэба было мінімум гуляць у зборнай БССР і быць кандыдатам у зборную Савецкага Саюза. Узровень канкурэнцыі быў найвышэйшым», — падкрэсліў Павел Раднёнак, які цяпер працуе ў сталічным «Энергетыку-БДУ». У мінулым годзе гэта маладая каманда ўпершыню змагла падняцца на п’едэстал чэмпіянату Беларусі, сенсацыйна заваяваўшы сярэбраныя медалі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»