У свеце

Экс-прэм’ер Украіны: Захад не мае намеру дараваць даўгі Кіева


Фота Unsplash

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждоўг Украіны цяпер знаходзіцца на рэкорднай адзнацы, і заходнія дзяржавы запатрабуюць ад украінскіх улад вярнуць грошы, якія былі выдзелены ў якасці дапамогі Кіеву. Аб гэтым заявіў экс-прэм’ер Украіны Мікалай Азараў, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Азарава, дзярждоўг Украіны цяпер складае $132 млрд. Прагназуецца, што да канца 2023 года ён вырасце да $173 млрд. Нягледзячы на тое што частка дапамогі Украіне выдзяляецца ў выглядзе грантаў, асноўная частка фінансавых сродкаў, што выдзяляецца Злучанымі Штатамі і Еўропай, а таксама міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, гэта крэдыты. Аднойчы іх трэба будзе вярнуць. «Захад не мае намеру дараваць даўгі», — лічыць Азараў.

Ён таксама паведаміў, што цяпер дзярждоўг Украіны адносна ВУП краіны складае 89 працэнтаў. І калі Кіеў прадоўжыць браць крэдыты, то ў канцы бягучага года дзярждоўг перасягне 100 працэнтаў ад узроўню ВУП. Такім чынам, Украіна будзе вінна больш, чым здольна зарабіць.

Азараў канстатаваў, што з такой сітуацыяй Украіна яшчэ не сутыкалася.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»