Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні закона аб СМІ
18 красавіка, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»,
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Ён накіраваны на забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў галіне масавай інфармацыі. Дакумент распрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі ў мэтах прывядзення закона «Аб сродках масавай інфармацыі» ў адпаведнасць з нормамі абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ліквідавання супярэчнасцей з іншымі заканадаўчымі актамі, якія закранаюць праваадносіны ў інфармацыйнай сферы.
У праекце закона, у прыватнасці, прапануецца вызначыць асаблівасці функцыянавання агрэгатараў навін і прававы статус іх уладальнікаў, пашырыць пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, агрэгатара навін, дэталізаваць патрабаванні да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, што распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.
Дакументам удакладняецца парадак дзейнасці замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі, замацоўваецца магчымасць прымянення мер у адказ у адносінах да замежных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Праект закона прайшоў усе неабходныя працэдуры для разгляду Палатай прадстаўнікоў. Заўвагі і прапановы, што паступілі, не маюць канцэптуальнага характару і будуць урэгуляваны пры падрыхтоўцы законапраекта для разгляду ў другім чытанні.