Грамадства
Дажджы і да +15°С чакаецца ў Беларусі 28 красавіка
27 красавіка, Мінск . Дажджы і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Уначы прагназуецца пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі. Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 — плюс 3 градусы, па ўсходзе — да плюс 5 градусаў. Удзень чакаецца 9-15 градусаў цяпла.