Цэнтралізаванае тэсціраванне-2023
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) праводзіцца з 10 мая па 1 чэрвеня.
Тэрміны рэгістрацыі для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 1 па 6 ліпеня.
Абітурыент падае заяву адным са спосабаў:
— запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ, з атрыманнем пропуска ў пункце праходжання ЦТ да 01.06.2023,
— у пункце рэгістрацыі асабіста (або праз прадстаўніка).
Час работы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (13, 27 мая, 1 ліпеня) — з 9.00 да 18.00.
Графік правядзення ЦТ:
14 чэрвеня — беларуская мова;
16 чэрвеня — руская мова;
18 чэрвеня — грамадазнаўства;
20 чэрвеня — матэматыка;
22 чэрвеня — біялогія;
24 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
26 чэрвеня — хімія;
28 чэрвеня — фізіка;
30 чэрвеня — гісторыя Беларусі;
2 ліпеня — геаграфія;
4 ліпеня — сусветная гісторыя (навейшы час).
Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:
11 і 13 ліпеня — па беларускай і рускай мовах;
11 і 15 ліпеня — па астатніх прадметах.
Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.
Пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання, устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2023 года нумар 100 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе».
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце РІКВ.
Крыніцы: Міністэрства адукацыі, РІКВ