Эканоміка

Бранцэвіч: у краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча зарабляць


Фота з архіва

1 мая, Мінск . У краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча зарабляць. Такую думку выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.

«У краіне створаны ўсе ўмовы для кожнага, хто хоча зарабляць. У 2022 годзе сярэдняя зарплата па краіне перасягнула ў доларавым эквіваленце $617. Гэта гістарычны максімум. І яе рост у рэальным выражэнні прадаўжаецца: за студзень-сакавік ён склаў плюс 1,7 працэнта», — адзначыла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, гэтаму садзейнічалі перш за ўсё меры па падтрымцы эканомікі, нармалізацыі сітуацыі на рынку працы, стабілізацыі цэн на спажывецкім рынку і зніжэнні ўзроўню інфляцыі.

Урадам вядзецца планамерная работа па павышэнні заработнай платы ў бюджэтнай сферы. «З гэтай мэтай з 1 студзеня на 7,5 працэнта да Br228 павялічана базавая стаўка. Улічваючы, што да яе прывязаны стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, іх памеры таксама ўзраслі», — расказала Таццяна Бранцэвіч.

Акрамя таго, з пачатку года ўстаноўлены дадатковыя стымулюючыя выплаты асобным катэгорыям работнікаў галін бюджэтнай сферы. Гэта настаўнікі, метадысты, прафесарска-выкладчыцкі склад, медыцынскія работнікі, трэнеры і іншыя работнікі фізкультуры і спорту.

«Суадносіны зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый з сярэднерэспубліканскім узроўнем сёння складаюць звыш 79 працэнтаў і практычна выйшлі на мэтавы нарматыў у памеры 80 працэнтаў. А па некаторых спецыяльнасцях істотна перавысілі сярэднюю па рэспубліцы. У іх ліку ўрачы (у 1,6 раза) і прафесарска-выкладчыцкі склад (у 1,2 раза)», — дадала намеснік міністра эканомікі.

Падтрымліваем і нізкааплатныя катэгорыі работнікаў. «З пачатку года памер мінімальнай зарплаты павялічаны да Br554, або на 21 працэнт да студзеня 2022-га», — паведаміла намеснік кіраўніка міністэрства.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»