Беларусы заваявалі шэсць медалёў у трэці дзень Кубка краіны па спартыўнай гімнастыцы
Фота з архіва
13 красавіка, Мінск . У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прадаўжаецца адкрыты Кубак Беларусі па спартыўнай гімнастыцы,
У трэці дзень спаборніцтваў адбыліся фіналы ў асобных відах праграмы: тры ў мужчын і два ў жанчын. Скарбонка нашай каманды папоўнілася дзвюма сярэбранымі і чатырма бронзавымі ўзнагародамі. У практыкаванні на бервяне беларуска Настасся Сманцэр заваявала бронзу, золата дасталася расіянцы Марыі Агафонавай, серабро — яе суайчынніцы Алене Герасімавай. У апорным скачку трэці рэзультат паказала наша Дар’я Жукоўская, першае і другое месца ў гэтым відзе занялі расіянкі Вікторыя Лістунова і Арына Шклокава.
У вольных практыкаваннях сярод мужчын гімнасты з Беларусі Ягор Шарамкоў і Яраслаў Крутаў выйгралі серабро і бронзу адпаведна, першынстваваў жа расіянін Даніэл Марынаў. У практыкаванні на кані другім прызёрам стаў наш Мікіта Парфяновіч, лепшыя балы набраў Мікіта Андронаў з Расіі, трэцяя сума — у яго партнёра па зборнай Кірыла Пракоп’ева. І, нарэшце, па выніках фіналу на перакладзіне беларусу Алегу Цясельскаму дасталася бронза, а лепш за іншых з гэтым снарадам справіліся расіяне Кірыл Гашкоў і Мухамаджон Якубаў.
Адкрыты Кубак Беларусі па спартыўнай гімнастыцы ў «Стайках» завершыцца 14 красавіка. У заключны дзень спаборніцтваў будуць разыграны медалі ў практыкаваннях на брусах і дыване ў жанчын, а таксама ў практыкаваннях на брусах, кольцах і апорным скачку ў мужчын.