Спорт

Беларусы выйшлі ў фінал турніру па футзале сярод спартсменаў з парушэннямі слыху


Фота з архіва

14 красавіка, Мінск . Беларуская каманда прабілася ў фінал Кубка дружбы па футзале сярод спартсменаў з парушэннямі слыху, які праходзіць у падмаскоўным Сонечнагорску,

У паўфінале беларусы перамаглі другую зборную Расіі з рэзультатам 6:3. Да гэтага беларуская дружына ўзяла верх над сапернікамі з Кыргызстана — 6:0, Узбекістана — 9:2, ЛНР — 9:7, згуляла ўнічыю з другой расійскай камандай — 1:1 і ўступіла першай зборнай Расіі — 0:3.

Сёння беларуская каманда паспрабуе ўзяць рэванш у расіян у вырашальным паядынку за першае месца. У паўфінале галоўная расійская каманда разграміла ўзбекскіх футбалістаў з сухім лікам 9:0.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»