Беларускія грацыі заваявалі пяць медалёў на турніры ў Санкт-Пецярбургу
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск . У Санкт-Пецярбургу завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы сярод юніёрак «Расія — Беларусь», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Турнір прайшоў у рамках усерасійскіх спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы «Жамчужыны Санкт-Пецярбурга». Трохразовай медалісткай форуму «Расія — Беларусь» стала наша Дар’я Вярэніч, якая заваявала бронзу ў мнагабор’і, а таксама заняла трэція месцы ў практыкаваннях з абручом і булавамі.
Залатую ўзнагароду беларускай камандзе прынесла Дар’я Грохатава, якая паказала лепшы рэзультат у праграме з мячом. Акрамя таго, на трэцюю прыступку п’едэстала па выніках кампазіцыі са стужкай паднялася наша Ганна Кандрашына.