Беларускія грацыі занялі ўвесь п’едэстал у мнагабор’і на турніры ў Іванаве
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск . У Іванаве завяршыліся Усерасійскія спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы «Бярозка» з удзелам беларускіх грацый,
У гэтым годзе на спаборніцтвах выступілі больш за 700 гімнастак з 34 рэгіёнаў Расіі, а таксама нацыянальная каманда Беларусі і адна прадстаўніца Кіпра. Па выніках індывідуальнага мнагабор’я ўсе тры прызавыя месцы занялі нашы спартсменкі: Аліна Гарнасько з сумай 140,700 бала за чатыры віды заваявала золата, Лізавета Зоркіна выйграла серабро (134,450), бронза ў Настассі Салас (131,600). Яшчэ дзве беларускі Ганна Каменшчыкава і Ксенія Пятрова занялі ў мнагабор’і 4-ю і 7-ю пазіцыі адпаведна. Аліна Гарнасько стала мацнейшай у практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай, Лізавета Зоркіна паказала лепшы рэзультат у праграме з булавамі. Таксама нашы гімнасткі выйгралі камандны залік.
Па выніках групавога мнагабор’я залатыя медалі дасталіся зборнай Беларусі ў складзе Арыны Цыцылінай, Настассі Рыбаковай, Лаліты Мацкевіч, Карыны Ярмоленка, Даны Чаеўскай і Кацярыны Герасімёнак. Акрамя таго, нашы дзяўчаты першынствавалі ў практыкаванні з двума мячамі і трыма стужкамі, а таксама ў праграме з пяццю абручамі.