Беларускія баскетбалісты будуць змагацца за перамогу на ІІ Гульнях краін СНД
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск . Зборныя Беларусі па баскетболе 3х3 будуць змагацца за самыя высокія месцы на ІІ Гульнях краін СНД у Мінску. Аб гэтым заявіла генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Настасся Марыніна.
У турніры прымуць удзел ігракі да 20 гадоў. У пашыраным складзе беларускай каманды ў дзяўчат да старту рыхтуюцца бронзавыя прызёры Кубка Еўропы — 2021, у юнакоў — бронзавыя прызёры Кубка свету — 2021. У дзяўчат сярод кандыдатаў на ўваходжанне ў склад прадстаўніцы БК «Мінск-2006», «Гарызонта», гродзенскага «Прынёмання» і ВАР. У юнакоў усе спартсмены прадстаўляюць БК «Мінск-2006». Настаўнікі каманд сочаць за дзясяткамі ігракоў, а ў канчатковы спіс сярод дзяўчат і юнакоў будуць адабраны толькі па чатыры лепшыя. У трэнерскія штабы нацыянальных каманд увайшлі Дзмітрый Калтуноў і Аляксей Лашкевіч, Андрэй і Валянціна Навойчык.
Пасводле слоў Настассі Марынінай, канчатковыя склады вызначацца бліжэй да старту спаборніцтваў, а цяпер трэнеры, што называецца, боем правяраюць кропкава ігракоў на розных турнірах. А асноўная мэтанакіраваная падрыхтоўка да Гульняў пачнецца ў чэрвені. Тэставым турірам стане рэспубліканская ўніверсіяда, якая адбудзецца 10-11 чэрвеня на «Палова-Арэне». Там жа 12-13 жніўня пройдзе турнір Гульняў краін СНД па баскетболе 3х3.