Спорт

Беларускія барцы заваявалі шэсць медалёў на турніры ў Ніжагародскай вобласці


Фота з архіва

17 красавіка, Мінск . У горадзе Бор Ніжагародскай вобласці завяршыліся ўсерасійскія спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе «Турнір памяці заснавальніка спартыўнай барацьбы ў г.Бор А.І. Серабракова»,

Удзел у турніры сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады прынялі больш за 160 прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю з Беларусі і Расіі. Па выніках двух спаборніцкіх дзён наша каманда заваявала 6 узнагарод — адну залатую, адну сярэбраную і чатыры бронзавыя.

Пераможцам маладзёжнага старту ў вагавой катэгорыі да 97 кг стаў Абубакар Хаслаханаў, на другую прыступку п’едэстала падняўся Аляксандр Пячуранка (да 72 кг). Бронзавыя медалі выйгралі нашы Андрэй Самец і Максім Шэдзь (абодва ў вагавой катэгорыі да 77 кг), а таксама Ілья Біцееў (да 82 кг) і Мікіта Кавальскі (да 130 кг).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»