Грамадства

Беларуская моладзь прыме ўдзел у міжнароднай акцыі «Дыктант Перамогі»


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск . Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у міжнароднай асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

Асноўныя задачы праекта — вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэнне гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі.

«Арганізатарам асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі» ў Беларусі выступае БРСМ. Дыктант складаецца з 25 заданняў. Іх распрацоўку ажыццяўляе Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акцэнт у пытаннях будзе зроблены на трагедыю ў Хатыні, генацыд беларускага народа ў гады вайны. Кіраўніцтва падрыхтоўкай, правядзеннем і падвядзеннем вынікаў дыктанта ажыццяўляе арганізацыйны камітэт, які аказвае тэрытарыяльным камітэтам Саюза моладзі неабходную інфармацыйную і кансультацыйна-метадычную дапамогу, а таксама прадастаўляе метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы па правядзенні дыктанта, — расказала Аляксандра Ганчарова. — Паводле папярэдніх даных, што паступілі з рэгіёнаў і беларускай сталіцы, у асветна-патрыятычнай акцыі плануюць прыняць удзел 5,7 тыс. чалавек. Галоўная ўмова — выканаць усе заданні дыктанта асабіста».

Дыктант пройдзе ў адзіны дзень, 27 красавіка, у 14.00 на 180 пляцоўках — у памяшканнях устаноў адукацыі, бібліятэк, устаноў культуры, музеяў, іншых арганізацый. «Час напісання дыктанта — 45 мінут. Перад яго пачаткам кожны ўдзельнік атрымае ў раздрукаваным выглядзе індывідуальныя камплекты матэрыялаў, уключаючы пранумараваны бланк з заданнямі дыктанта і бланк для адказаў. Акрамя таго, кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар, які складаецца з кода вобласці, нумара тэрытарыяльнай пляцоўкі і парадкавы нумар удзельніка. Гэтыя даныя ўпісваюцца ў бланк адказаў да пачатку мерапрыемства», — дапоўніла сакратар ЦК БРСМ.

Пасля заканчэння дыктанта ўсім удзельнікам выдаюцца памятныя дыпломы (сертыфікаты). Пераможцаў асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі» вызначаць як на раённым, абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях па максімальнай колькасці балаў, набраных за найменшы час.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»