Спорт
Беларуска Ганна Мачэхіна выйграла марафон на першынстве Расіі па лыжных гонках
Ганна Мачэхіна. Фота Міністэрства спорту і турызма
13 красавіка, Мінск . У горадзе Апатыты Мурманскай вобласці праходзіць першынство Расіі па лыжных гонках з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У чацвер медалі на дыстанцыі 30 кіламетраў разыгрывалі юніёркі (спартсменкі не старэйшыя за 20 гадоў). Перамогу ў марафоне атрымала прадстаўніца Беларусі Ганна Мачэхіна, якая змагла адарвацца ад саперніц на апошнім кіламетры гонкі. Другое месца заняла лыжніца з Камчацкага края Лізавета Ерамеева, трэцяй стала масквічка Лізавета Маслакова.
Першынство Расіі па лыжных гонках завершыцца 14 красавіка.