Спорт

Беларус Ілья Шымановіч выйграў золата на чэмпіянаце Расіі па плаванні


Фота з архіва

17 красавіка, Мінск . У Палацы водных відаў спорту ў Казані прадаўжаецца чэмпіянат Расіі па плаванні з удзелам беларускіх спартсменаў,

У другі дзень спаборніцтваў плыўцы разыгрывалі медалі на васьмі асабістых дыстанцыях, беларусы былі прадстаўлены ў трох фіналах вячэрняй праграмы. У вырашальным заплыве на 50 м брасам мацнейшым аказаўся лідар нашай нацыянальнай каманды Ілья Шымановіч. З рэзультатам 58,75 сек. мінчанін амаль на чвэрць секунды апярэдзіў заняўшага другое месца Кірыла Прыгоду.

Таксама 17 красавіка на дыстанцыі 50 м брасам сярод жанчын серабро заваявала беларуска Аліна Змушко, якая праплыла басейн за 30,90 сек. Апярэдзіць Аліну здолела толькі пецярбуржанка Яўгенія Чыкунова. Акрамя таго, у фінале на 50 м на спіне наша Настасся Шкурдай фінішавала чацвёртай, уступіўшы бронзавай пазіцыі ўсяго адну сотую секунды. Чэмпіёнкай у гэтым відзе стала Марыя Каменева з Калужскай вобласці.

Не абышлося без беларускага прадстаўніцтва і ў ранішняй праграме панядзелка. Па выніках папярэдніх заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у мужчын Іван Шамшурын паказаў 17-ы час сярод 98 удзельнікаў і спыніўся ўсяго за крок ад пападання ў паўфінал. У фінал чэмпіянату Расіі на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем не прабіўся наш Іван Адамчук, які заняў 33-е месца сярод 79 спартсменаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»