Беларусь і Новасібірская вобласць падпішуць кантракты больш як на $13 млн
27 красавіка, Мінск . Беларусь і Новасібірская вобласць падпішуць кантракты на суму большую за $13 млн у ходзе візіту ўрадавай беларускай дэлегацыі ў расійскі рэгіён. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым,
Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, пошук новых кропак развіцця гандлёва-эканамічных адносін — адна з мэт візіту прадстаўнічай беларускай дэлегацыі ў Новасібірск. «Як мне далажылі, ужо ў ходзе гэтага візіту напрацаваны і будуць падпісаны кантракты на пастаўку тэхнікі, абсталявання і прадукцыі на суму большую за $13 млн», — заявіў прэм’ер-міністр.
Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам з 26 па 28 красавіка наведвае з рабочым візітам тры расійскія рэгіёны — Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі. Запланаваны сустрэчы з губернатарамі абласцей, перадача трактароў МТЗ Новасібірскаму рэгіёну, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў.
Фота Паўла Арлоўскага