Грамадства

Андрэйчанка: сістэма спажыўкааперацыі павінна развівацца і ўдасканальвацца


Уладзімір Андрэйчанка. Фота з архіва

29 красавіка, Мінск . Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта. На пасяджэнні было разгледжана пытанне аб гандлёвым абслугоўванні насельніцтва раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе абмеркавання спікер звярнуў увагу, што тэма неаднаразова закраналася на розных узроўнях. Гэта невыпадкова, паколькі гандлёвае абслугоўванне — важнейшая сацыяльная задача кіраўніцтва раёна. «Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць аб’ектам спажыўкааперацыі, якія з’яўляюцца істотным элементам забеспячэння патрэбнасцей людзей у сельскай мясцовасці. Сістэма павінна развівацца, удасканальвацца, адаптавацца да ўмоў, быць рэнтабельнай і забяспечваць сацыяльныя стандарты», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

«Стандарты абгрунтаваны часам, пацверджаны практыкай, вызначаны з улікам сучаснага ўзроўню развіцця грамадскіх інстытутаў і накіраваны на задавальненне патрэбнасцей людзей, развіццё сельскіх рэгіёнаў. Адзін з іх — якасць і даступнасць гандлёвага абслугоўвання грамадзян. Яго выкананне — паказчык эфектыўнасці работы вертыкалі ўлады і прыярытэт для кіраўніцтва раёна», — дапоўніў спікер.

Па выніках пасяджэння быў дадзены шэраг даручэнняў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»