Грамадства

Андрэйчанка: чарнобыльскія рэгіёны ўстойліва развіваюцца, расце іх уклад у эканоміку краіны


Уладзімір Андрэйчанка. Фота з архіва

26 красавіка, Мінск . Рэгіёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, устойліва развіваюцца, расце іх уклад у эканоміку краіны і ўзровень жыцця людзей. Аб гэтым заявіў БЕЛТА старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

«26 красавіка — знакавая дата нашай гісторыі. 37 гадоў таму чарнобыльская аварыя горам адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Наступствы тых падзей вялікім цяжарам ляглі на плечы маладой беларускай дзяржавы, запатрабавалі кансалідацыі ўсіх існуючых сіл для аднаўлення ўрону, нанесенага краіне, вызначылі ўважлівае стаўленне грамадства да пытанняў экалагічнай бяспекі. Многія задачы вырашаліся ўпершыню, а галоўнай каштоўнасцю заўсёды заставаліся людзі. Мы паслядоўна лячылі раны зямлі і пераадольвалі наступствы тэхнагеннай трагедыі», — расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Знайшліся і тыя, хто спрабаваў палітызаваць гэту падзею, выкарыстаць як нагоду для самапіяру і дэстабілізацыі абстаноўкі ў грамадстве, адзначыў спікер. «Але беларусы хутка разабраліся хто ёсць хто і падтрымалі Прэзідэнта, для якога чарнобыльская праблема заўсёды з’яўлялася рэальным прыярытэтам», — падкрэсліў ён.

«Сёння на дзяржаўным узроўні рэалізуецца шостая пяцігадовая праграма аднаўлення. Устойліва развіваюцца рэгіёны, расце іх уклад у эканоміку краіны і ўзровень жыцця людзей. Гэта складаны і карпатлівы працэс, аднак беларускі народ з гонарам вынес і гэта выпрабаванне, захаваўшы сваю гістарычную спадчыну, — дадаў Уладзімір Андрэйчанка. — Беларусь памятае тых, хто ў мірны час дзесяцігоддзі таму здзяйсняў грамадзянскі подзвіг, ратуючы нашу будучыню. Мы ганарымся імі, ніколі не забудзем іх ахвяру, не дадзім спекуляваць памяццю і манкіраваць свяшчэннымі для беларусаў паняццямі: свабода, незалежнасць, родная зямля, Айчына».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»